Як часта Вам даводзіцца збіраць паперы, запісвацца на прыём, чакаць у чэргах, ахвяруючы сваім часам, каб атрымаць даведку, дазвол, ліцэнзію, сертыфікат ці іншыя дакументы?
З "Е-Паслуга" можна не выходзячы з дому атрымаць выпіскі, звесткі, даведкі, электронныя дакументы для вырашэння бытавых або дзелавых сітуацый грамадзян і бізнесу.
Даведацца аб правах на нерухомасць, зарэгістраваць замежнага госця, падаць мытную дэкларацыю, праверыць бізнес-партнёра, прайсці штогадовую дыспансерызацыю, ацаніць аўтамабіль з прабегам - гэтыя і іншыя сэрвісы даступныя на "Е-Паслуга".
Усе паслугі прадастаўляюцца на падставе дакладных і актуальных звестак дзяржаўных інфармацыйных сістэм, бяспечна і канфідэнцыйна. Вынік любой паслугі мае юрыдычную сілу і можа быць прад'яўлены па месцы патрабавання, у тым ліку з Вашага смартфона!
Для прастаты і зручнасці ўсе паслугі класіфікаваны па катэгорыях: нерухомасць і страхаванне, медыцына і адукацыя, экалогія, мытная справа, транспарт і многае іншае - выберыце, што важна для Вас сёння!
«Е-Паслуга» таксама дае магчымасць падаць заяву на ажыццяўленне любой адміністрацыйнай працэдуры, пераведзенай у краіне ў электронную форму, і падпісаць яе электронным лічбавым подпісам, у тым ліку на ID-карце.
Як карыстацца «Е-Паслуга»