Арганізацыя харчавання - 550
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Арганізацыя харчавання

У дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць агульнаадукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі, з 12-гадзінным знаходжаннем дзяцей уведзена 10-дзённае меню для дзяцей ад 2-х да 3-х гадоў і ад 3-х да 7 гадоў.

Асноўныя прынцыпы арганізацыі харчавання ў дашкольнай установе:

  • Адпаведнасць энергетычнай каштоўнасці рацыёну энергазатратам дзіцяці.
  • Збалансаванасць у рацыёне ўсіх заменных і незаменных харчовых рэчываў.
  • Максімальная разнастайнасць прадуктаў і страў, якія забяспечваюць збалансаванасць рацыёну.
  • Правільная тэхналагічная і кулінарная апрацоўка прадуктаў, накіраваная на захаванасць іх зыходнай харчовай каштоўнасці, а таксама высокія смакавыя якасці страў.
  • Аптымальны рэжым харчавання, абстаноўка, якая фармуе ў дзяцей навыкі культуры прыёму ежы.

Рэкамендацыі бацькам па арганізацыі харчавання ў хатніх умовах

Большасць дашкольнікаў наведваюць дзіцячы сад, дзе атрымліваюць чатыры разы на дзень неабходнае па ўзросту харчаванне. Хатні рацыён харчавання такога "арганізаванага" дзіцяці павінен дапаўняць, а не замяняць рацыён дзіцячага сада. З гэтай мэтай у кожнай групе выхавальнікі вывешваюць штодзённае меню, каб бацькі маглі з ім азнаёміцца.

Таму, забіраючы дзіця дадому, не забудзьцеся прачытаць яго і паспрабуйце даць малому дома менавіта тыя прадукты і стравы, якія ён недаатрымаў днём. У выхадныя і святочныя дні старайцеся прытрымлівацца меню дзіцячага сада.

Кожны дзень дзіця павінна атрымліваць малако і малочныя прадукты - кефір, ражанку, нятлусты тварог і ёгурт.

Гародніна, садавіна і сокі з іх таксама патрабуюцца дашкольніку штодня. Для паўнавартаснага харчавання дашкольніку неабходна 150-200 г бульбы і 200-250 г іншай гародніны ў дзень. У іх ліку - радыска, салата, капуста, агуркі, памідоры і зеляніна. Садавінаў і ягад трэба таксама нямала - 200-300 г у свежым выглядзе, плюс сокі і нектары. Свежая гародніна і садавіна - галоўная крыніца вітамінаў для дзіцяці.

У дадатак да мяса і гародніны, дзецям патрэбны хлеб і макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы, а таксама тлушчы ў выглядзе сметанковага і расліннага алеяў.

Прынцыпы харчавання застаюцца нязменнымі на працягу ўсяго жыцця чалавека.

Па-першае, яно павінна быць разнастайным. Незалежна ад смакавых прыхільнасцяў дзіцяці, яго нельга карміць на працягу некалькіх дзён аднастайнай ежай. Неабходна прапаноўваць новыя густы і стравы, задавальняючы запатрабаванне ў асноўных харчовых рэчывах, вітамінах, мікраэлементах і фармуючы тым самым правільны стэрэатып сілкавання.

Па-другое, ежа павінна быць бяспечнай. У дзіцячых установах, у хатніх умовах павінны выконвацца ўсе правілы захоўвання і прыгатавання страў. Пры куплі прадуктаў неабходна зважаць на тэрмін прыдатнасці, умовы захоўвання і цэласнасць пакавання. Недапушчальна купляць прадукты ў выпадковых асоб, у месцах не ўсталяванага гандлю.

Па-трэцяе, трэба забяспечыць высокія смакавыя якасці прыгатаваных страў. Пры гэтым ежа для дзіцяці не павінна быць залішне салёнай, салодкай ці даўкай.

З часам дзіця абвыкне да такой ежы, што дапаможа захаваць яму здароўе ў дарослым жыцці. З спецый лепш выкарыстоўваць лаўровы ліст, духмяны перац у невялікіх колькасцях.

Па-чацвёртае, ежа павінна хімічна "літаваць" дзіця. Смажанае не рэкамендуецца дзецям да 6 гадоў, але многія ўрачы рэкамендуюць пашыраць гэтыя межы максімальна.

Па-пятае, для збалансаванага і паўнацэннага харчавання неабходна штодня ўключаць у дзіцячы рацыён малочныя прадукты, садавіну і агародніну.

Па-шостае, выконваць рэжым харчавання. Перапынак паміж прыёмамі ежы павінен складаць не больш за 3-4 гадзін і не менш за паўтары гадзіны.

Ну і вядома ж, дзіця павінна есці з апетытам і не пераядаць!

Пры выкананні гэтых простых правілаў бацькі дапамогуць свайму дзіцяці вырасці здаровым, шчаслівым і навучаць правільна ставіцца да ежы як асноўнай крыніцы энергіі для жыццядзейнасці і добрага настрою. 

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова